29-30 жніўня на базе аздараўленчага лагера "Хваля" прайшоў турыстычны злёт сярод работнікаў прадпрыемстваў ГА "Кіруючая кампанія холдынгу "Канцэрн Бэстмясамалпрам".
Гэта былі два насычаныя дні, напоўненым азартам, драйвам і камандным духам. Удзельнікі павінны былі прайсці дзесяткі спартыўных спаборніцтваў, інтэлектуальных батлаў і творчых конкурсаў. Кожнае заданне патрабавала энергіі, кемлівасці і максімальнай згуртаванасці!
Каманда Берасцейскага пекара вылучылася запальваючымі танцамі і вакальнымі нумарамі, прайшла мноства камандных выпрабаванняў і заняла 4-ае месца.
Выказваем вялікую падзяку кожнаму ўдзельніку за крэатыўны падыход, згуртаванасць і камандны дух!
Заўсёды з дабром!
