Лунінецкі хлебазавод
Філіял ААТ "Берасцейскі пекар"
Лунінецкі хлебазавод
|
Адрас: 225644 Брэсцкая вобласць, г. Лунінец, вул. Кастрычніцкая, 20
Тэлефон: 8 (0164) 745448 E-mail: hl_lyninec@mail.ru Дырэктар: Брэзіна Людміла Аляксандраўна |
|
У 1960 годзе на тэрыторыі сучаснага Лунінецкага хлебазавода складскія памяшканні райаграпрамкамбіната былі пераабсталяваны ў пякарню.
У 1986 годзе пасля рэканструкцыі ў Лунінцы адкрыўся хлебазавод.
Прадпрыемства вырабляе ў шырокім асартыменце хлеба (жытнёва-пшанічныя, пшанічныя, падавыя, фармавыя, тоставыя), булачныя вырабы (батоны, пляцёнкі, халы, булкі, пышкі, багеты, дробнаштучныя вырабы, пірагі), сухары, аладку для піцы, пернікі, тарты (у тым ліку заказныя), пірожныя, печыва аўсянае, бісквіт, кексы, круасаны, сухары паніровачныя, кісель. Прадукцыя валодае высокімі спажывецкімі ўласцівасцямі і смакавымі якасцямі, прывабным вонкавым выглядам.
Арганізавана вытворчасць кандытарскіх вырабаў: прысмакаў цукрыстых - зефіру ванільнага і глазураванага, лукумаў, касач, мармеладу жэлейнага.
Фірмовы гандаль ажыццяўляюць сем магазінаў і пяць маршрутаў выязнога гандлю.
