ААТ "Берасцейскі пекар" ад усёй душы віншуе вадзіцеляў, дыспетчараў, механікаў і ўсіх супрацоўнікаў і ветэранаў аўтатранспартнай галіны з прафесійным святам!
Без аўтамабільнага транспарту зараз немагчыма ўявіць ні адну са сфер дзейнасці.
Бо менавіта ад вадзіцеля залежыць надзейнасць перавозкі грузаў, бяспека і зручнасць пасажыраў.
Жадаем усім святочнай атмасферы, дзе б вы ні знаходзіліся, роўных і чыстых дарог, поўных бакаў, прыемных пасажыраў, лёгкіх рэйсаў і ўсеагульнага здароўя.
Няхай машына заўсёды будзе на хаду, няхай у жыцці будуць павароты толькі ў лепшы бок. Будзьце здаровыя і шчаслівыя!
