З 28 па 30 сакавіка 2023 года прайшла Міжнародная Выстаўка "Прадукты харчавання, інгрэдыенты і тэхналогіі вытворчасці - UzFood 2023"
Дадзеная выстава з'яўляецца выдатным месцам для дзелавых сустрэч і перамоваў з пастаўшчыкамі, вытворцамі і дылерамі.
Паколькі рынак Узбекістана з'яўляецца важным напрамкам для далейшага развіцця экспарту, мэтай работы тут было жаданне азнаёміць усіх прысутных з прадукцыяй нашага прадпрыемства, правесці перагаворы з патэнцыяльнымі партнёрамі, а таксама вывучыць рынак і прапановы канкурэнтаў.
Па выніках выстаўкі ААТ "Берасцейскі пекар" быў узнагароджаны дыпломам "За актыўны ўдзел у выставе" ад Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Л. А. Марыніча.
Дзякуем арганізатарам за магчымасць узяць удзел у выставе, спадзяемся на далейшае развіццё супрацоўніцтва з партнёрамі ва Узбекістане.
