У Мінскім міжнародным выставачным цэнтры для ўсіх ахвочых адкрыта выстава дасягненняў суверэннай Беларусі "Мая Беларусь", якую наведалі работнікі ААТ "Берасцейскі пекар".
МАЯ БЕЛАРУСЬ - гэта ўнікальная падзея, якая дазволіць убачыць будучыню нашай краіны праз яе сучаснасць.
У тэматычных лакацыях можна пазнаёміцца з перадавымі дасягненнямі Беларусі ў розных галінах эканомікі, здзейсніць віртуальныя падарожжы ў асобныя рэгіёны, акунуцца ў традыцыі і адкрыць новае аб краіне.
У зоне кірмашу прадстаўлены лепшыя тавары з розных куткоў Беларусі, іміджавая прадукцыя рэспубліканскіх і рэгіянальных вытворцаў.
Заўсёды з дабром!
