30 верасня на пляцоўцы філіяла ААТ "Берасцейскі пекар" Кобрынскі хлебазавод прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод работнікаў ААТ "Берасцейскі пекар" прысвечаныя памяці Напрэева Н.К.
У турніры прынялі ўдзел 7 каманд філіялаў ААТ "Берасцейскі пекар"
Усе ўдзельнікі праявілі актыўны ўдзел, змагаліся да апошняга.
Гульні былі вельмі цікавымі і захапляльнымі!
Вынікі турніру:
1 месца - каманда Кобрынскага хлебазавода
2 месца - каманда Брэсцкага хлебазавода
3 месца - каманда Ганцавіцкага хлебазавода
Пераможцам і прызёрам былі ўручаны кубкі і граматы.
Дзякуй камандам за пазітыў, прыемныя эмоцыі, выдатную гульню і добры настрой.
