14-16 чэрвеня на базе адпачынку "Салют" прайшла штогадовая спартакіяда работнікаў ААТ "Берасцейскі пекар".
7 каманд ААТ "Берасцейскі пекар" і яго філіялаў спаборнічалі адна з адной: прайшоў творчы конкурс "Шлях да Перамогі", прэзентацыя і дэгустацыя гасцявых страў, "Спартыўная карусель", бадмінтон, дартс.
Вынікі спаборніцтваў:
1 месца - каманда філіяла ААТ "Берасцейскі пекар" Баранавіцкі хлебазавод
2 месца - каманда філіяла ААТ "Берасцейскі пекар" Кобрынскі хлебазавод
3 месца каманда ААТ "Берасцейскі пекар" (Брэсцкі хлебазавод)
Дзякуй камандам за пазітыў, прыемныя эмоцыі, выдатную гульню і добры настрой!
