9 мая - Дзень перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а гэты год стаў юбілейным - 80 гадоў з моманту яе заканчэння.
У гэтае свята мы з асаблівым трапятаннем гаворым пра ўклад нашых блізкіх у перамогу, успамінаем герояў і дзякуем ветэранам вайны за мірнае неба над галавой.
Прыемным дадаткам да віншавання стане салодкі асартымент, які мы падрыхтавалі спецыяльна для гэтага свята:
▪︎ Торт "Ніколь" тварожны - тры пласта светлага бісквітнага, прасякнутыя сіропам з начыннем з варэння і салодкага тварожнага крэму, паверхня пакрыта шакаладнай глазурай і ўпрыгожана фігуркамі з глазуры.
▪︎ Торт "Бярэсце" - паветрана-арэхавыя каржы, прапластаныя шакаладным начыннем з далікатнага сметанковага крэму з бісквітнай і паветрана-арэхавай дробкай, ванільнай пудрай і брэндзі. Паверхня ўпрыгожана крэмам з густам шакаладу, бялковым крэмам і дэкаратыўнымі вобмешкамі.
▪︎ Салодкасць мучная "Чароўная" з тэматычнымі малюначкамі - мядова-імбірны пернік з ноткамі карыцы, які спадабаецца ўсім без выключэння.
Колькасць тавару абмежавана, паспейце набыць у нашых фірменных крамах.
Заўсёды з дабром!
