Салодкі старт навучальнага года!
Збіраем смачны партфель да 1 верасня! Прапануем вашай увазе святочны асартымент, які зробіць Дзень ведаў па-сапраўднаму салодкім і незабыўным для вашага дзіцяці і ўсяго класа!
Торт «Ніколь» тварожны - светлыя далікатныя бісквіты, прапластаныя варэннем і салодкім тварожным крэмам, паверхня пакрыта духмянай шакаладнай глазурай і тэматычным дэкорам.
Торт «Авацыя» святочны - спалучэнне белага і шакаладнага бісквітаў, злучаных сметанковае-шакаладным крэмам, змяшаным з кавалачкамі шакаладнай глазуры.
Салодкасць мучная «Чароўная» - кандытарскі выраб у выглядзе перніка, пакрыты цукровай глазурай з нанясеннем малюнкаў.
Няхай новы навучальны год пачнецца толькі з прыемных момантаў - салодкіх дэсертаў ад Берасцейскага пекара.
Заўсёды з дабром!
