15-16 лістапада ў г. Мінску прайшоў Міжнародны сімпозіум хлебапёкаў у рамках Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі-кірмашу "ПРАДЭКСПА-2023"
Арганізатар сімпозіума - Часопіс «Пекар і Кандытар».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі вядучых прадпрыемстваў па вытворчасці хлебабулачных вырабаў, а таксама кампаніі вытворцы і пастаўшчыкі абсталявання, сыравіны, інгрэдыентаў і ўсяго неабходнага для паспяховага функцыянавання хлебапякарнай галіны.
У час правядзення сімпозіума былі разгледжаны актуальныя галіновыя пытанні і праблемы развіцця хлебапячэння ў рэспубліцы і за мяжой, шляхі іх вырашэння.
У рамках мерапрыемства адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Рэспубліканскага агляду якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў "Смаката-2023", дзе ААТ "Берасцейскі пекар" быў удастоены вышэйшых узнагарод.
Дзякуем за ваш выбар!