23-24 мая ў Мінску прайшоў 3-і Міжнародны сімпозіум кандытараў Food Prom Confectionery.
Арганізатары выстаўкі: Канцэрн "Белдзяржхарчпрам", Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Часопіс "Пекар і Кандытар".
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі вядучых кандытарскіх фабрык РБ, хлебазаводаў, якія выпускаюць кандытарскія вырабы, а таксама кампаніі вытворцы і пастаўшчыкі абсталявання, сыравіны, інгрэдыентаў і ўсяго неабходнага для паспяховага функцыянавання кандытарскай галіны.
ААТ "Берасцейскі пекар" правёў прэзентацыю-дэгустацыю выпускаемай прадукцыі.
Дзякуем усім за праяўленую цікавасць да нашай прадукцыі.
