У рамках праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" ў Школе № 5 г. Брэста прайшоў урок "Радзіма мая Беларусь у асобах" з запрошаным госцем - генеральным дырэктарам ААТ "Берасцейскі пекар" Несцяруком Алегам Уладзіміравічам.
Заняткі былі прымеркаваны да праведзенага прафесійнага свята - Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.
Дзеці азнаёміліся з асаблівасцямі і цікавымі фактамі работы хлебазавода, актыўна адказвалі на пытанні, а таксама цікавіліся вытворчасцю хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў.
У якасці прыемнага бонуса - дзяцей чакала прадукцыя ААТ "Берасцейскі пекар".