Быць бацькам - вельмі ганаровая і адказная місія. Бацька - не проста тата. Ён самы адданы сябар і дарадца. У жыцці кожнага дзіцяці ён гуляе адмысловую ролю.
Сёння нашы супрацоўнікі далучыліся да Рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі "Павіншуем тату разам!"
Работнікі ААТ "Берасцейскі пекар" з задавальненнем запоўнілі паштоўкі да Дня таты, бо пасля таго, як маці атрымалі віншаванні, настаў час надаць увагу і татам.
Актыўны ўдзел работнікаў у акцыі дапамагае ім усвядоміць важнасць праявы ў адносінах да бацькоў цёплых пачуццяў.
Беражыце, шануйце і паважайце каханых бацькоў!
