Калектыў ААТ "Берасцейскі пекар" прыняў удзел у Гарадской акцыі "Хвіліна маўчання "Памяці загінуўшых будзьце вартыя" - святыя 60 секунд у гонар тых, хто аддаў жыццё за мірнае неба.
Гэтая хвіліна - наш агульны рэквіем
За мільёны тых, хто пайшоў...
За кожную спаленую вёску...
За дзяцінства, абарваныя вайной...
"Маўчанне гаворыць гучней за словы" - давайце разам захаваем гэтую найважнейшую традыцыю 9 мая.
Заўсёды з дабром!
