Калектыў ААТ "Берасцейскі пекар" наведалі месца пахавання мірных жыхароў часоў Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі былога спіртзавода ў аг. Ленінскі Жабінкаўскага раёна.
У рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд пракуратура Жабінкаўскага раёна ўстанавіла раней невядомае месца пахавання мірных жыхароў, расстраляных падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1942 годзе. Палявыя пошукавыя работы вядуцца 52-асобным спецыялізаваным пошукавым батальёнам. Знойдзены астанкі людзей, а таксама гільзы ад нямецкай зброі. Многія чэрапы маюць пашкоджанні, што сведчыць аб тым, што да людзей прымянялі насілле.
Пракурор Жабінкаўскага раёна Зміцер Марачук адзначыў: «За вельмі кароткі тэрмін, усяго шэсць дзён раскопак, удалося выявіць астанкі 30 чалавек, і з кожным днём іх становіцца ўсё больш. Даследаванне дадзенага месца працягваецца, што вельмі важна і неабходна».
Месца раскопак зрабіла вялікае ўражанне на ўсіх прысутных, нагадаўшы аб тых жахах, з якімі сутыкнуліся мірныя жыхары ў гады кровапралітнай вайны.
