2 ліпеня на набярэжнай у г. Брэсце прайшло свята, прысвечанае 80-годдзю з дня вызвалення Рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Быў арганізаваны святочны канцэрт, на мерапрыемстве ўшаноўвалі работнікаў - тых, хто ўнёс значны ўклад у развіццё розных сфер дзейнасці.
За высокія паказчыкі ў рабоце, актыўны ўдзел у жыцці калектыву ўзнагароды ўдастоена глазіроўшчык ААТ "Берасцейскі пекар" - Кацярына Наліўка.
Нашым прадпрыемствам была арганізавана палявая кухня: усе жадаючыя змаглі пакаштаваць сапраўднай салдацкай кашы і выпіць гарачага чаю.
