Ярка, дынамічна і неверагодна цікава - менавіта так прайшоў учорашні інтэлектуальна-забаўляльны квіз "Энергія пакаленняў", прысвечаны Дню Нараджэння БРСМ.
Наша каманда "Я ж казала!" акунулася ў атмасферу сяброўскага суперніцтва і мазгавога штурму.
Мы не проста гулялі - мы бліскуча прадэманстравалі камандны дух, логіку і эрудыцыю. Кожны раунд даказваў, што наша моладзь - гэта не толькі будучыня краіны, але і яе разумная, творчая сучаснасць.
Наша каманда заняла прызавое 3-е месца, але галоўнае дасягненне - гэта новыя веды і ўмацаванне каманднага духа!
