21 чэрвеня 2024 г. у гонар выпускніка сярэдняй школы № 30 г. Брэста Дзмітрыя Гвішыяні прайшоў мітынг-рэквіем.
Работнікі ААТ "Берасцейскі пекар" наведалі экспазіцыю ў музеі і ўшанавалі памяць юнака, які гераічна загінуў.
28 жніўня 1999 года 20-гадовы курсант Ваеннай акадэміі выратаваў сотні людзей у падпаленым цягніку "Брэст-Мінск", на якім ехаў у сталіцу на вучобу.
Разам з таварышамі ён спрабаваў тушыць пажар, але ў выніку больш за ўсіх пацярпеў ад выбуху паліва і загінуў.
Светлая памяць.
