21 лютага ў Мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" адбыўся мітынг, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, у якой прыняў удзел калектыў ААТ "Берасцейскі пекар".
На памятным мерапрыемстве прысутнічалі вайскоўцы Брэсцкага гарнізона, ветэраны, кіраўнікі вобласці, а таксама члены БРСМ і розных грамадскіх арганізацый.
Пасля ўскладання кветак і хвіліны маўчання мы змаглі назіраць парад вайскоўцаў пад маршы ваеннага аркестра і яшчэ раз пераканацца, што знаходзімся пад надзейнай абаронай.
Заўсёды з дабром!
