ЧЫСТОТА ПАЧЫНАЕЦЦА З НАС!
Працоўны калектыў ААТ "Берасцейскі пекар" сабраўся разам, у рамках месячніка па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні тэрыторыі, каб зрабіць нашу арганізацыю яшчэ лепшай, чысцейшай і ўтульнейшай!
Месячнік - гэта не проста ўборка, гэта магчымасць паказаць, што мы клапоцімся аб месцы, дзе праводзім большую частку свайго часу. Гэта наш другі дом, і мы хочам, каб ён ззяў чысцінёй і парадкам!
Месячнік прайшоў у цёплай і сяброўскай атмасферы. Мы не толькі працавалі, але і размаўлялі, жартавалі і зараджаліся энергіяй адзін ад аднаго.
Жадаем падзякаваць усім, хто прыняў удзел! Вы - нашы героі, якія ўдыхнулі ў нашу тэрыторыю новае жыццё. Ваша праца не застанецца незаўважанай!
Давайце і далей берагчы тое, што нас атачае. Бо чысціня пачынаецца з кожнага з нас!
Заўсёды з дабром!
