23 жніўня на пляцоўцы філіяла ААТ "Берасцейскі пекар" Кобрынскі хлебазавод прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод работнікаў ААТ "Берасцейскі пекар" прысвечаныя памяці Напрэева Н.К.
У турніры прынялі ўдзел 7 каманд філіялаў ААТ «Берасцейскі пекар»
Усе ўдзельнікі праявілі актыўны ўдзел, змагаліся да апошняга
Гульні былі вельмі цікавымі і захапляльнымі
Вынікі турніру:
1 месца - каманда Кобрынскага хлебазавода
2 месца - каманда Брэсцкага хлебазавода
3 месца - каманда Пінскага хлебазавода
Пераможцам і прызёрам былі ўручаны кубкі і граматы
Дзякуй камандам за пазітыў, прыемныя эмоцыі, выдатную гульню і добры настрой
