Аб'яднаны прафсаюзны камітэт ААТ "Берасцейскі пекар" падвёў вынікі працы за 2024 год.
З дакладам аб праведзенай працы выступіла старшыня аб'яднанай прафсаюзнай арганізацыі Наталля Казачэнка.
Заслухана і зацверджана справаздача рэвізійнай камісіі і справаздача аб выкананні каштарысу даходаў і расходаў. Падведзены вынікі выканання калектыўнай дамовы.
На канферэнцыі прысутнічаў генеральны дырэктар прадпрыемства Алег Несцярук, які падзякаваў прафсаюзнаму камітэту за прафесіяналізм, плённую працу і канструктыўнае супрацоўніцтва на карысць работнікаў прадпрыемства.
Запрошаны на канферэнцыю намеснік старшыні Брэсцкай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікам аграпрамысловага комплексу Аляксандр Бараноўскі, таксама падзякаваў прафсаюзнаму камітэту за праведзеную работу, а адміністрацыі прадпрыемства – за падтрымку ініцыятыў прафсаюзнага камітэта і садзейнічанне ў іх рэалізацыі.
Заўсёды з дабром!
