Мы працягваем цешыць рабят: паказваем і распавядаем аб нашым прадпрыемстве.
Сёння адбылася чарговая экскурсія на вытворчасць.
Супрацоўнікі нашага прадпрыемства паказалі дзецям сваю штодзённую працу і пазнаёмілі іх з вытворчасцю збожжа і кандытарскіх вырабаў.
У канцы экскурсіі для рабят была праведзена дэгустацыя прадукцыі ААТ "Берасцейскі пекар".
