12 снежня адбыліся адразу 3 экскурсіі па вытворчасці ААТ "Берасцейскі пекар"
Нашымі гасцямі сталі:
1. Выхаванцы "Ваенна-патрыятычнага клуба "Крэпасць"";
2. Супрацоўнікі Міністэрства падаткаў і збораў;
3. Вучні 8-х класаў "Вучылішча алімпійскага рэзерву"
Мы расказалі пра ўсе этапы вытворчасці хлеба, пачынаючы ад выбару якасных інгрэдыентаў і заканчваючы ўпакоўкай гатовых вырабаў, паказалі выраб кандытарскіх вырабаў, якія з любоўю збіраюцца ўручную майстрамі/
Прыемным завяршэннем экскурсіі стала дэгустацыя прадукцыі кампаніі.
Усе ўдзельнікі адзначылі разнастайнасць асартыменту, смакавыя якасці новых для сябе вырабаў і засталіся ў захапленні ад экскурсіі ў цэлым/
Заўсёды з дабром!
