26 чэрвеня 2024 г. работнікі ААТ "Берасцейскі пекар" наведалі музей сярэдняй школы № 8 г. Брэста ім. Героя Беларусі В.М. Карвата.
Навучэнцы школы расказалі пра кароткае, але яркае і гераічнае жыццё выпускніка школы, лётчыка падпалкоўніка Героя Беларусі Уладзіміра Мікалаевіча Карвата.
У знак павагі да подзвігу В.М.Карвата работнікі прадпрыемства ўсклалі кветкі.
Пакідаючы музей, кожны з прысутных панёс з сабой часцінку памяці і гонару за легендарнага земляка.
