Сёння адбылася экскурсія для студэнтаў УА "Ганцавіцкі дзяржаўны аграрны каледж".
У пачатку экскурсіі рабят чакаў прыемны сюрпрыз - дэгустацыя кандытарскай прадукцыі ААТ "Берасцейскі пекар". Рабяты па вартасці ацанілі смакавыя якасці прадстаўленых узораў.
Нашы супрацоўнікі правялі гасцей па заводзе, пазнаёмілі з асаблівасцямі і этапамі вытворчасці кандытарскіх і хлебабулачных вырабаў.
