12 студзеня ў Брэсце адбыўся перадпрэм'ерны паказ расійскага гістарычнага фільма "Злы горад", які наведалі работнікі ААТ "Берасцейскі пекар" і старшыня прафкама арганізацыі Казачэнка Н.І.
Перад кінасеансам стваральнікі карціны - прадзюсер і рэжысёр Канстанцін Буслаў, акцёры Аляксандр Мяцёлкін і Сяргей Баталаў - прадставілі фільм гледачам і расказалі аб здымачным працэсе.
1238 год. Шматлікае войска Залатой арды на працягу двух месяцаў атакавала маленькі рускі горад Казельск. Тысячы загінуўшых мангольскіх воінаў і сапсаваных аблогавых гармат, але горад усё стаяў, паказваючы ворагу нязломнасць і цвёрдасць рускага духу. Пасля гэтага бою Хан Батый загадаў назаўжды забыцца яго імя і з гэтага часу называць злым горадам.
Заўсёды з дабром!
