11 красавіка Івацэвічы прымалі пераможцаў штогадовага абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі.
Сярод ганаровых гасцей былі старшыня аблвыканкама Пётр Пархомчык, упаўнаважаны Прэзідэнта па Брэсцкай вобласці, старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Міхаіл Русых і намеснік міністра сельскай гаспадаркі Іван Смыльгінь.
У праграме свята была выстава племянных жывёл, дэгустацыя ад малочных і мясных кампаній, а таксама прадукцыі ААТ "Берасцейскі пекар", якая парадавала гасцей вялікай разнастайнасцю густаў.
Мы былі рады быць часткай гэтага святочнага мерапрыемства і спадзяемся, што парадавалі кожнага госця.
Заўсёды з дабром!
