Напярэдадні самага мужнага свята - 23 лютага, Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, калектыў ААТ "Берасцейскі пекар" прыняў удзел у акцыі "Маміны пірагі", арганізатарамі якой выступіў ГА "Беларускі саюз жанчын", прывезшы салдатам не толькі смачныя пачастункі, але і пахучыя.
Мы наведалі вайсковую часць 5526, каб падтрымаць і парадаваць нашых абаронцаў. Цёплыя словы ад арганізатараў і смачная выпечка стварылі атмасферу хатняга цяпла і ўтульнасці для кожнага салдата.
Заўсёды з дабром!
