ААТ Берасцейскі пекар прыняў удзел у дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы"
У рамках рэспубліканскай акцыі работнікі прадпрыемства, старшыня прафкама Казачэнка Н.І і старшыня Савета ветэранаў Пракапук Т.Ф. наведалі з салодкімі падарункамі дзетак у Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі "Веда", а таксама наведалі з навагоднімі падарункамі заслужаных работнікаў прадпрыемства, ветэранаў працы: Калышкіну А.П. - начальнік лабараторыі і Дзерунец А.С. - цеставод.
Заўсёды з дабром!
