Сябры, спяшаемся вас парадаваць: сёння адбылося адкрыццё фірменнага магазіна-кафэ «Pan Pan» па адрасе: г. Ганцавічы, вул. Кастрычніцкая, 25Б
На ўрачыстым адкрыцці кафэ-магазіна былі старшыня Ганцавіцкага райвыканкама Віктар Анатольевіч Рафаловіч, генеральны дырэктар ААТ «Берасцейскі пекар» Алег Уладзіміравіч Несцярук
Па заслугах новы гандлёвы аб'ект, насычаны багатым асартыментам і таварамі па прымальных цэнах, ацанілі першыя пакупнікі. І дарослыя, і дзеці сыходзіліся ў адным: «Прыгожа! Зручна! Крэатыўна!»
Запрашаем усіх наведаць наша кафэ-магазін, будзем рады бачыць вас у ліку пастаянных наведвальнікаў.