Сёння адбылося адкрыццё фірменнага павільёна №7 "Хлеб" па адрасе: г. Лунінец, вул. Чырвоная, 177 Д
На ўрачыстым адкрыцці былі намеснік старшыні Лунінецкага райвыканкама Вабішчэвіч Павел Іванавіч, генеральны дырэктар ААТ "Берасцейскі пекар" Алег Уладзіміравіч Несцярук і галоўны інжынер Лунінецкага хлебазавода Чарняк Іван Андрэевіч
Прыемным бонусам для першых пакупнікоў стала дэгустацыя прадукцыі і салодкія падарункі.
Запрашаем усіх за пакупкамі ў наш павільён!
